Тэсты "Папараць-кветка зацвітае для цябе ў бду"



жүктеу 141.14 Kb.
Дата04.03.2018
өлшемі141.14 Kb.

ТЭСТЫ

"Папараць-кветка зацвітае для цябе ў БДУ"

1. Каму належыць наступны зварот да студэнтаў БДУ: "Захоўвайце сувязь з універсітэтам і вашымі настаўнікамі, абкружайце наш храм сваёй вялікай любоўю ад усяго вашага маладога сэрца"?

а) першаму рэктару БДУ прафесару У.І. Пічэту;

б) народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу (з выступлення ў БДУ са зваротам "Сябрам-студэнтам");

в) аўтару трохтомнай працы "Беларусы", прафесару БДУ Я.Ф. Карскаму;

г) рэктару БДУ, акадэміку АН БССР, Герою Сацыялістычнай Працы А.Н. Сеўчанку.


2. Адна з вучэбных аўдыторый механіка-матэматычнага факультэта носіць імя:

а) акадэміка АН БССР Ф.Д. Гахава;

б) Героя Сацыялістычнай працы акадэміка АН БССР М.П. Яругіна;

в) акадэміка АН БССР У.І. Крылова;

г) акадэміка АН БССР Д.А. Супруненкі;

д) акадэміка АН БССР У.П. Платонава.


3. Навая спецыяльнасць "механіка" адкрыта на матэматычным факультэце:

а) у 1975 г.;

б) у 1922 г.;

в) у 2009 г.;

г) у 1958 г.
4. У камандным чэмпіянаце свету па праграмаванні АСМ–IСРС каманда БДУ ў 2004 г. заваявала:

а) бронзавы медаль;

б) залаты медаль;

в) сярэбраны медаль;

г) стала прызёрам.
5. У Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы студэнты вывучаюць пяць замежных моў (адзначце кружочкам):

а) старажытнагрэчаскую;

б) царкоўнаславянскую;

в) старажытнаяўрэйскую;

г) дзве сучасныя замежныя;

д) англійскую;

е) кітайскую;

ё) арабскую.


6. Якія спаборніцтвы паміж студэнтамі Оксфарда і Кембрыджа з'яўляюцца традыцыйнымі?

а) арганізацыя рэгаты на Тэмзе;

б) велапрабегі паміж універсітэтамі;

в) лёгкаатлетычныя кросы;

г) "паляванне на ліс".
7. Адзначце чатыры асноўныя мадэлі універсітэтаў свету:

а) Гумбальдскі "даследчыцкі універсітэт";

б) Брытанская мадэль інтэрнатнага тыпу (Оксфард, Кембрыдж);

в) Французская мадэль вялікіх школ (Сарбона);

г) Амерыканская мадэль адкрытага навучання (Гарвард);

д) Італьянскія універсітэты класічнага напрамку (Балонья, Падуя, Рым);

е) Расійская вышэйшая школа змешанага тыпу (МДУ імя М.В. Ламаносава, універсітэты Санкт-Пецярбурга, Казані, Навасібірска).
8. Якія факультэты размяшчаюцца ў філіяле БДУ "Шчомысліца"?

а) біялагічны;

б) гуманітарны;

в) ваенны;

г) геаграфічны;

д) факультэт журналістыкі;

е) факультэт радыёфізікі і электронікі;

ё) фізічны факультэт.


9. Абвядзіце кружочкам асноўныя этапы падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў на Беларусі:

а) Камуністычны інстытут журналістыкі (КІЖ);

б) аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ;

в) факультэт журналістыкі БДУ;

г) Інстытут журналістыкі БДУ.
10. Ваенны факультэт БДУ – гэта:

а) асобны факультэт БДУ;

б) кафедра ваеннай падрыхтоўкі;

в) філіял Ваеннай акадэміі РБ;

г) вучэбна-метадычны цэнтр.
11. Назавіце музеі БДУ:

а) музей гісторыі БДУ;

б) музей землязнаўства;

в) заалагічны музей;

г) музей правазнаўства;

д) археалагічны музей;

е) фальклорна-этнаграфічны музей;

ё) "музей згубленых рэчаў";

ж) музей рэдкай кнігі.
12. Назавіце студэнцкія клубы БДУ:

а) ансамбль эстраднага танца "Сёмае неба";

б) вакальная група "Весялята";

в) вакальная студыя БДУ;

г) студэнцкая філармонія;

д) студыя эстраднай песні;

е) клуб аўтарскай песні;

ё) КВЗ — клуб вясёлых і знаходлівых;

ж) клуб выдатнікаў вучобы;

з) клуб выпускнікоў БДУ.


13. Адзначце напрамкі профільнага навучання ў ліцэі БДУ:

а) гісторыя;

б) фізіка;

в) філалогія;

г) хімія;

д) біялогія;

е) матэматыка;

ё) міфалогія;

ж) грамадазнаўства.
14. Абвядзіце кружочкам Дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы, у якіх БДУ з'яўляецца галоўнай арганізацыяй-выканаўцам:

а) "Хімічныя тэхналогіі і вытворчасць" (падпраграма "Малатанажная хімія");

б) "Новыя лекавыя сродкі" (падпраграма "Лекавыя сродкі");

в) "Дызельнае біяпаліва";

г) “Лічбавы асцылограф В–423”;

д) “Вітамінізаваныя хлебабулачныя вырабы для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў”.


15. Назавіце традыцыйныя фестывалі, конкурсы, святы, якія арганізуюцца ў БДУ:

а) міжнародны форум студэнцкіх харавых калектываў "Папараць-кветка";

б) фестываль-конкурс моды і фота "Мельница моды";

в) міжнародны студэнцкі тэатральны фестываль "Тэатральны куфар";

г) рок-фестываль "Такія пернікі";

д) конкурс "Міс БДУ";

е) конкурс эстраднай песні "Залатыя галасы";

ё) тэатралізаваная дзея "Віват, студэнт" да Дня ведаў 1 верасня (штогод);

ж) "Купалле";

з) "Беларускае вяселле";

і) "Масленіца" – "Праводзіны зімы".
16. Беларускі дзяржаўны універсітэт з'яўляецца адным з заснавальнікаў:

а) Еўразійскай асацыяцыі універсітэтаў;

б) Міжнароднай асацыяцыі ВНУ свету;

в) Сусветнага культурнага таварыства;

г) Еўрапейскага студэнцкага саюза.
17. Якую назву носіць у Галактыцы зорка ў гонар БДУ?

а) "Зорка БДУ";

б) "Універсітэцкая зорка";

в) "Студэнцкая зорка";

г) "Зорка шчасця";

д) "Папараць-кветка".


18. Якія навукова-адукацыйныя цэнтры адкрыты ў апошні час у БДУ:

а) "Цэнтр аэракасмічнай адукацыі";

б) "Цэнтр біяэкалогіі на Беларусі";

в) "Цэнтр бізнэс-адміністравання";

г) "Цэнтр кіравання інавацыйнымі працэсамі".
19. У якіх гістарычных падзеях удзельнічаў паэт Алесь Гурло, аўтар верша "Беларускаму універсітэту"?

а) штурм Зімняга палаца ў 1917 годзе;

б) Лютаўская рэвалюцыя 1917 года;

в) кранштацкі мяцеж;

г) вызваленне Мінска ад захопнікаў летам 1920 года.
20. Што з'яўлялася сімвалам медыцыны ў Сярэднія вякі?

а) ландыш душхмяны;

б) галава змяі над чарай;

в) чырвоны крыж на белым фоне;

г) зялёны лісцік.
21. Хто з вядомых вучоных свету атрымаў званне доктара медыцыны ў Падуі разам з Францыскам Скарынам?

а) Мікалай Капернік;

б) Галілео Галілей;

в) Ян Гус;

г) Джардана Бруна.
22. Каму прысвяціў Мікалай Капернік свой навуковы трактат "Аб руху нябесных сфер (свяціл)"?

а) свайму дзядзьку Лукашу Вачэнроду, епіскапу Вармійскай епархіі Польшчы;

б) Папу Рымскаму;

в) універсітэту ў г. Падуя;

г) вучоным-паплечнікам.
23. Якая колькасць супрацоўнікаў працуе ў вучэбна-навуковым комплексе БДУ?

а) 5 400;

б) 8 500;

в) 2 800;

г) 1 500.
24. Хто з вядомых беларускіх вучоных узначальваў Мінскую камісію па ўтварэнні БДУ?

а) прафесар Ф.Ф. Турук;

б) прафесар М.В. Доўнар-Запольскі;

в) прафесар Я.Ф. Карскі;

г) прафесар К.А. Ціміразеў.
25. Хто ўзначаліў Маскоўскую камісію па адкрыцці ў Мінску універсітэта?

а) прафесар В.П. Волгін;

б) прафесар А.Ф. Фартунатаў;

в) прафесар Д.М. Пранішнікаў;

г) прафесар У.І. Пічэта.
26. На базе якой установы БДУ была ўтворана ў 1929 годзе Акадэмія навук Беларусі?

а) бібліятэкі БДУ;

б) Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры);

в) кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ;

г) абсерваторыі БДУ.
27. У Дзень нараджэння БДУ 30 кастрычніка 1926 г. першаму рэктару БДУ У.І. Пічэту было прысвоена званне:

а) заслужанага прафесара;

б) заслужанага дзеяча навукі;

в) заслужанага грамадзяніна горада;

г) заслужанага дзеяча культуры.
28. У 1928 г. першы рэктар БДУ У.І. Пічэта быў абраны:

а) правамоцным членам Акадэміі навук БССР;

б) членам Цэнтральнага Выканаўчага камітэта БССР;

в) ганаровым грамадзянінам Мінска;

г) старшынёй археалагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР.
29. Хто з выдатных военачальнікаў працаваў у БДУ?

а) К.К. Ракасоўскі;

б) А.М. Васілеўскі;

в) Г.К. Жукаў;

г) І.С. Конеў.
30. Аднаўленне працы БДУ ў кастрычніку 1943 г. падчас Вялікай Айчыннай вайны адбылося:

а) на станцыі Сходня пад Масквой;

б) у Казані;

в) у Ташкенце;

г) у Навасібірску.
31. Вучоныя БДУ ўдзельнічалі ў распрацоўцы праграм, звязаных:

а) з забеспячэннем касмічнага палёту СССР–ЗША “Саюз” – “Апалон”;

б) з высадкай касманаўтаў на Месяц;

в) са стварэннем касмічнай станцыі "Усход";

г) з палётамі ў космас касманаўтаў-выхадцаў з Беларусі.
32. У БДУ створана ўласная радыёстанцыя:

а) "Юністар";

б) "Зорка БДУ";

в) "На студэнцкай хвалі";

г) "Студэнт life".
33. Хто з вучоных БДУ ажыццявіў некалькі навуковых адкрыццяў?

а) У.І. Пічэта;

б) А.Н. Сеўчанка;

в) У.А. Белы;

г) У.Р. Барышэўскі.
34. Як даўней людзі называлі ляльку?

а) раднуля;

б) жывуля;

в) ігруля;

г) дачуля.
35. Якія словы высечаны на помніку нашаму земляку, рэктару уніветсітэта ў Сант'яга Ігнату Дамейку ў Чылі?

а) "Няма прарокаў у сваёй Айчыне";

б) "Твая слава ў вучнях";

в) "Дзякуй за навуку";

г) "Grande aducator";

д) "Vivat universitas!";

е) "Vivat studiosus".
36. Што з'яўляецца, па словах Анарэ дэ Бальзака, "ключом" для ўсякага роду ведаў?

а) пытальнік;

б) клічнік;

в) слова;

г) шматкроп'е.
37. Які надпіс зроблены на латыні над уваходам у будынак рэктарата БДУ?

а) "Сардэчна запрашаем";

б) "Вітаем студэнтаў і выпускнікоў роднага універсітэта";

в) "Няхай будзе благаславёны кожны, хто ўваходзіць у гэтыя дзверы і хто выходзіць з гэтых дзвярэй";

г) "Сіла чалавека ў ведах і ўменні. Мы вучымся не для школы, а для жыцця".
38. Згодна з легендай, Оксфард заснаваны за сценамі манастыра, у якім схавалася ад каралеўскага жаніха саксонская прынцэса Фрыдэсвіда. У перакладзе "Оксфард" азначае:

а) брод для жывёлы;

б) сцяна кахання;

в) бераг ведаў;

г) мост сяброўства.
39. Якая вуліца ў Мінску ў 1922 г. у гонар адкрыцця БДУ была перайменавана ва Універсітэцкую?

а) Магазінная;

б) Кашарная;

в) Аляксандраўская;

г) Міхайлаўская.
40. У якім узросце паступіў вучыцца ў БДУ ў 1926 г. будучы народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч)?

а) у 30-гадовым узросце;

б) у 15-гадовым узросце;

в) у 18-гадовым узросце;

г) у 40-гадовым узросце.
41. Хто з аспірантаў БДУ заваяваў першы медаль на Алімпійскіх гульнях?

а) Уладзімір Гараеў;

б) Сяргей Ліштван;

в) Аляксандр Мядзведзь;

г) Марыя Іткіна;

д) Камандор Маджыдаў.


42. Пад Статутам ААН пастаўлены поруч з іншымі і подпісы двух прафесараў найстарэйшай у Беларусі ВНУ. Назавіце прозвішчы прафесараў:

а) У.М. Перцаў;

б) Ф.М. Шмыгаў;

в) У.І. Пічэта;

г) Я.Ф. Карскі;

д) М.В. Доўнар-Запольскі;

е) У.М. Ігнатоўскі.
43. Як назвала А.М. Калантай – першая жанчына–пасол СССР – студэнтаў у аднайменным нарысе?

а) "студэнты калматыя і чырвоныя";

б) "студэнты дапытлівыя і гультаяватыя";

в) "студэнты актыўныя і безініцыятыўныя";

г) "студэнты па жаданні" і "студэнты па прымусе".
44. "Калматымі" ў Сярэднявеччы студэнтаў называлі:

а) у процівагу "белападкладачнікам";

б) за звычай хадзіць "з грывай";

в) на зло "распамажаным" багаценькім;

г) праз адсутнасць грошай на цырульню.
45. Які самы стары ў Новым свеце універсітэт стаў alma mater для 8 амерыканскіх прэзідэнтаў?

а) Гарвардскі;

б) Вашынгтонскі;

в) Чыкагскі;

г) Каліфарнійскі.
46. Назавіце два першыя сярэдневяковыя універсітэты, якія ўзніклі на тэрыторыі Еўропы:

а) Балонскі;

б) Парыжскі;

в) Рымскі;

г) Пражскі.
47. Працягніце радок студэнцкай песні позняга Сярэднявечча "От зори до зори, Чуть зажгут фонари, Всё студенты по улицам ____________"

а) "шляются";

б) "гуляют";

в) "шпацируют";

г) "прогуливаются";

д) "болтаются";

е) "чопорно в мантиях ходят".
48. З якога часу існуюць ва універсітэтах інстытуты рэктара, дэкана?

а) недзе з 1240 г.;

б) з ХХ ст.;

в) з’явіліся пасля 1921 г.;

г) з’явіліся пасля 1945 г..
49. Як утварыўся універсітэт у Падуі (1222 г.), у якім пазней вучыўся Францыск Скарына (адказаў можа быць некалькі):

а) сыходам студэнтаў з Балонскага універсітэта;

б) па вышэйшым загадзе імператара;

в) "насаджэннем" свецкай уладай;

г) дзякуючы мабільнасці універсітэта;

д) у выніку канкурэнцыі гарадоў.


50. Выніковая праца студэнтаў сярэдневяковага універсітэта насіла назву:

а) курсавая;

б) дыпломная;

г) магістарская;

д) "сумы".
51. Што сімвалізуе залацістая галінка на валошкавым фоне на афіцыйным геральдычным сімвале – эмблеме Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў адпаведнасці з геральдычным рэестрам Рэспублікі Беларусь за № В–489 ад 19.04.2005 г.?

а) папараць-кветку;

б) гусінае пяро пушкінскай эпохі;

в) пальмавую галінку;

г) галінку бярозы;

д) лаўровую галінку.


52. Каму з маладых пісьменнікаў дапамог абраць жыццёвую дарогу, звязаную з універсітэтам, Якуб Колас?

а) Паўлюку Трусу;

б) Петрусю Броўку;

в) Міхасю Чароту;

г) Пятру Глебку.
53. Якая думка, на ваш погляд, закладзена ў выказванні паэта Я. Баратынскага, які сцвярджаў: "Талент – гэта даручэнне ад Бога"?

а) адказнасць перад народам;

б) адказнасць перад самім сабой;

в) уменне рэлізаваць свой талент;

г) жаданне не размяняць талент на дробязі;

д) магчымасць быць не падобным да іншых;

е) магчымасць ганарыцца;

ё) усведамленне таго, што табе дадзены вялікія задаткі, каб паслужыць свайму народу і краіне.


54. Міжнародная дзейнасць універсітэта. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з:

а) 188 ВНУ і даследчыцкімі цэнтрамі свету;

б) 20 ВНУ свету;

в) 30 ВНУ свету;

г) 50 ВНУ свету;
55. У 1773 г. Ватыканам быў скасаваны ордэн езуітаў, неўзабаве на беларускіх землях утварылася Адукацыйная камісія, якая стала:

а) зародкам першай ВНУ на Беларусі;

б) асновай для стварэння НАН Беларусі;

в) правобразам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

г) падмуркам для ўтварэння Віленскага універсітэта.
56. Калі ўзніклі першыя студэнцкія будаўнічыя атрады (СБА) у БДУ:

а) 60-я гады;

б) 30-я гады;

в) 90-я гады;

г) пачатак 2000 г.
57. Назавіце калектывы мастацкай самадзейнасці БДУ, якія носяць званне "народны":

а) студэнцкая харавая капэла;

б) ансамбль танца "Крыжачок";

в) хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў "Родніца";

г) фальклорны ансамбль "Тутэйшая шляхта";

д) фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Неруш";

е) аркестр народных інструментаў;

ё) дзіцячы ўзорны ансамбль танца "Літарынка";

ж) студэнцкі музыкальна-драматычны тэатр "На філфаку";

з) студэнцкі тэатр "На балконе".


58. У якой мясцовасці размешчаны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Брыганціна" БДУ:

а) на возеры Нарач;

б) у лясным масіве бліз пасёлка Радашковічы;

в) у Шчомысліцы;

г) на Мінскім моры.
59. Геніяльны Ф.М. Дастаеўскі, родавае гняздо якога знаходзілася на Беларусі, вызначаючы асноўную мэту і змест мастацтва слова, гаварыў: "Калі б закончылася зямля, і спыталіся там, дзе-небудзь, людзей: "Што вы, ці зразумелі ваша жыццё на зямлі і што вы аб ім заключылі?" – дык чалавек мог бы моўчкі падаць кнігу:




























"Вось маё заключэнне аб жыцці, ці можаце вы за яго судзіць мяне?"

(адказ уключае 9 літар, запішыце назву кнігі)
60. "Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыне, знают ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведают гнезды своя, рыбы, плавающие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобные боронят ульев своих — тако же и люди, где зародилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имеют". Каму з асветнікаў Беларусі, чый помнік, поруч з іншымі, устаноўлены ў дворыку Універсітэцкага гарадка, належаць згаданыя словы?

а) Францыску Скарыну;

б) Міколу Гусоўскаму;

в) Еўфрасінні Полацкай;

г) Кірылу Тураўскаму;

д) Сымону Буднаму;

е) Васілю Цяпінскаму.
61. Каму з першых выпускнікоў выпаў гонар атрымаць дыплом № 1 аб заканчэнні БДУ?

а) Уладзіміру Каракульку;

б) Пятрусю Броўку;

в) Еўфрасінні Полацкай;

г) Кандрату Крапіве;

д) Аляксандру Сядзюшыну.


62. У 1927 годзе было канчаткова вырашана будаваць комплекс новых універсітэтскіх карпусоў у абсягу плошчы імя Леніна, які журналісты “ахрысцілі”

а) Універсітэцкі гарадок;

б) Студэнцкі пасёлак;

в) Студэнцкая вёска;

г) Універсітэцкі дворык;

д) Студэнцкі гарадок БДУ.


Віктарыну падрыхтаваў дацэнт БДУ,

член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч




Умовы віктарыны:

У віктарыне могуць браць удзел студэнты і аспіранты БДУ дзённай формы навучання.

Адказы неабходна прыносіць да 19 кастрычніка ў каб. 205 галоўнага корпуса БДУ (аддзел моладзевых праграм і праектаў УВРМ).

Падвядзенне вынікаў адбудзецца да Дня заснавання БДУ.

Грашовыя прэміі:

I месца – 350 000 рублёў;

II месца – 250 000 рублёў;

III месца – 150 000 рублёў;

Заахвочвальныя прэміі – 100 000 рублёў.

Кантактны тэлефон: 209-52-61.



Аддзел моладзевых праграм і праектаў УВРМ
Каталог: documents -> Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Дысцыпліны
Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук Рэгістрацыйны № тд / тип. Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Практычныя заняткі Паэма “Май” як вяршыня паэзіі Махі
Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Вострыкава а. У
Дысцыпліны -> І. А. Чарота тэорыя І практыка мастацкага перакладу
Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Мифология восточных народов


Достарыңызбен бөлісу:


©kzref.org 2019
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет