Краязнаўчы маршрут – восень 2011 Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў. Распрацавалі настаўнікі ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна Шаршнёва Наталля Рыгораўна



жүктеу 95.92 Kb.
Дата02.02.2018
өлшемі95.92 Kb.




Краязнаўчы маршрут – восень 2011
Пазакласнае мерапрыемства

для вучняў 15 – 17 гадоў.

Распрацавалі настаўнікі ліцэя

Беларуска-Расійскага універсітэта

Сяргеева Святлана Валянцінаўна

Шаршнёва Наталля Рыгораўна.
Мэты:

  • стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства;

  • павышэнне ўзроўню ведаў па гісторыі горада ХІХ – пачатку ХХ ст.;

  • фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;

  • арганізацыя змястоўнага вольнага часу;

  • згуртаванне вучняў.


Матэрыялы:

  • інструкцыя для каманд;

  • фотафрагменты для выканання першага задання;

  • фотакамеры (адна на каманду);

  • пратаколы;

  • табліца вынікаў;

  • прызы.


Ход гульні
І этап

Падрыхтоўчы

  • Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было раздрукавана і даведзена да ведама вучняў Палажэнне аб правядзенні мерапрыемства.



Краязнаўчы маршрут

Магілёў губернскі”



8 кастрычніка 2011 года (калі з неба не стануць падаць камяні)

адбудзецца чарговы краязнаўчы маршрут.

Узяць удзел у ім могуць усе жадаючыя, аб’яднаўшыся ў каманды па 3 чалавекі (незалежна ад “класавай прыналежнасці”).



Што? Дзе? Калі?

Рэгістрацыя каманд

каб 407

19 – 30 верасня

Кансультацыя

актавая зала

23 верасня, 14.25

Экскурсія “Магілёў губернскі”

уваход у ліцэй

1 кастрычніка, 12.15

Арганізацыйны сход удзельнікаў

актавая зала

7 кастрычніка, 14.25

  • Пры рэгістрацыі каманды неабходна назваць яе дакладны склад (змены дапускаюцца пры форс-мажорных абставінах);

  • Удзел у кансультацыі і экскурсіі неабавязковы, але сертыфікаты на добрыя адзнакі можна атрымаць, толькі набраўшы пэўную колькасць балаў.

  • На арганізацыйным сходзе прысутнасць каманд абавязкова. На сходзе пройдзе жараб’ёўка і інструктаж.

Калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся да

Наталлі Рыгораўны і Святланы Валенцінаўны, зразумела не пад час урокаў. Каманды рэгіструюць яны ж.
Запрашаем усіх жадаючых!


  • Напрыканцы верасня адбылася кансультацыя на якой:

    • была праведзена лекцыя па гісторыі Магілева губернскага (ХІХ – пач. ХХ стст.);

    • удзельнікам каманд растлумачылі асаблівасці правядзення гульні.







  • 1 кастрычніка адбылася экскурсія па гораду, дзе можна было пабачыць аб’екты, якія, цалкам магчыма, прыйдзецца адшукваць падчас гульні, і даведацца пра падзеі, звязаныя з імі.





Напярэдадні гульні быў праведзены арганізацыйны сход, дзе прайшла жараб’ёўка каманд і інструктаж па тэхніцы бяспекі.

ІІ этап

Краязнаўчы маршрут
Каманды былі падзелены на тры групы, для кожнай з якіх быў распрацаваны свой маршрут. Першы аб’ект трэба было знайсці па фрагменту фатаздымка. Калі каманды адразу не маглі здагадацца, аб чым ідзе гаворка, яны маглі папрасіць падказку па тэлефону ў свайго куратара (у кожнай групы ён быў свой).




Адзін з членаў каманды павінен быў сфатаграфаваць астатніх на фоне знойдзеннага аб’екта. А далей трэба было дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыяй:




ІНСТРУКЦЫЯ

для каманд-удзельніц краязнаўчага маршрута

Магілёў губернскі”


  1. Уважліва разгледзьце на фатаздымку фрагмент першага аб’екта, які вы павінны адшукаць.

  2. Калі вы яго пазналі, знайдзіце яго і сфатаграфуйцеся на яго фоне.

  3. Тэлефануйце свайму куратару і атрымайце заданне на пошук наступнага аб’екта. Скажыце: “Каманда №… знайшла аб’ект №… Просім наступнае заданне”.

  4. Знайдзіце аб’ект і сфатаграфуйцеся на яго фоне.

  5. І гэтак далей…

  6. Усяго падчас гульні вы павінны знайсці 10 аб’ектаў.

  7. Вярнуўшыся ў ліцэй (актавая зала), вы павінны паказаць здымкі куратару.

  8. Калі вы не ведаеце, куды ісці і што шукаць, можна папрасіць у куратара падказку. Патэлефануйце і скажыце: “ Каманда № … просіць падказку для пошуку аб’екта №…”. Але майце на ўвазе, што у гэтым выпадку вы атрымаеце толькі палову ад максімальнай колькасці балаў за заданне.

  9. Здымкі павінны быць на адным лічбавым носьбіце: 1 фатаздымак на аб’ект у правільнай паслядоўнасці.

  10. Кантрольны час на маршрут – 3 гадзіны, за спазненне налічваюцца штрафныя балы.

Ваш куратар: ___________________________________________

Кантактныя тэлефоны: МТС ______________ Velcom _____________________



Камандам прапаноўваліся наступныя маршруты.


Маршрут № 1.

  1. Драматычны тэатр

    • фрагмент “Язык”

        • падказка: культурная ўстанова (архітэктар Камбураў), каля якой размешчана дадзеная скульптура, будавалася на народныя ахвяраванні

  2. Жаночае епархіяльнае вучылішча

    • тут вучыліся будучыя жонкі праваслаўных святароў і дамашнія настаўніцы; а яшчэ, як расказваюць сведкі, у скляпеннях гэтай пабудовы пачынаецца падземны ход да Замкавай гары

        • падказка: у памяшканні былого жаночага епархіяльнага вучылішча і зараз размяшчаецца навучальная ўстанова – адзін з абласных ліцэяў

  3. Пакроўская царква

    • сфатаграфаўцеся на тым месцы, дзе калісьці знаходзілася Пакроўская царква

        • падказка: Пакроўская царква стаяла на Школішчы, амаль на беразе Дняпра, зараз на гэтым месцы пастаўлен памятны крыж

  4. Гатэль “Брыстоль”

    • знайдзіце пабудову, где ў пачатку ХХ ст. размяшчалася гасцініца “Брыстоль”

        • падказка: падчас І сусветнай вайны ў гэтым гатэлі жылі афіцэры Стаўкі, аб чым нагадвае мемарыяльная дошка на доме; зараз там размешчаны адзін з магілёўскіх каледжаў

  5. Езуіцкі калегіум

    • знайдзіце месца, дзе пасля паўстання 1825 г. у Пецярбургу вялі допыт дзекабрыстаў Бястужава-Руміна і Мураўёва-Апостала

        • падказка: допыт праводзіўся ў езуіцкім калегіуме, а езуіцкі калегіум размяшчаўся побач з Езуіцкім касцёлам, а Езуіцкі касцёл ператварыўся ва Ўваскрэсенскую царкву, а яе разбурылі пасля ІІ сусветнай вайны

  6. Сінагога Цукермана

    • сфатаграфуйцеся каля былой сінагогі Цукермана

        • падказка: шукайце ў Пажарным завулку, уважліва глядзіце на памятныя дошкі

  7. Дваранскі сход

    • дзе ў Магілёве ў 1905 г. дзейнічаў музычны гурток?

        • падказка: вам трэба сфатаграфавацца каля будынка былога Дваранскага схода, дзе зараз размяшчаецца гарадскі Дом культуры

  8. Міжнародны Маскоўскі банк

    • сфатаграфуйцеся каля былога Міжнароднага Маскоўскага банка на фоне памятнай шыльды

        • падказка: калі не знайшлі патрэбную шыльду, паспрабуйце зайсці за будынак гімназіі-каледжа музыкі і харэаграфіі, бліжэй да стадыёна

  9. Адміністрацыйны будынак пач. ХХ ст.

    • уявіце сябе гарадскім чыноўнікам пачатку ХХ ст. і сфатаграфуйцеся каля месца сваёй патэнцыяльнай працы; арыентуйцеся на адпаведную памятную шыльду

        • падказка: шукайце па дакладнаму адрасу: вул. Ленінская, 68А

  10. Рыбны рынак

    • дзе ў ХІХ ст. вы маглі б купіць чорнай ікры з асятровых рыб, вылаўленых у Дняпры

        • падказка: тут і зараз размешчаны рынак, толькі чорнай ікры дняпроўскага ўлова вы ўжо не купіце


Маршрут № 2.

  1. Чыгуначны вакзал

  • фрагмент “Гадзіннік”

    • падказка: будынак, каля якога размешчана дадзеная скульптура, з’явіўся ў Магілёве ў 1902 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі

  1. Гарадская турма

    • дзе ў Магілёве ў ХІХ – пачатку ХХ ст. утрымлівалі злачынцаў?

    • падказка: гарадская турма знаходзілася на Дняпроўскім праспекце за Сянной (Базарнай плошчай), зараз на гэтым месцы – установа культуры

  1. Царква Св. Алены і Св. Канстанціна

    • сфатаграфуйцеся каля былой царквы Св. Алены і Св. Канстанціна, каб на фоне была бачна памятная шыльда

  • падказка: каб дабрацца да будынка царквы, вам трэба перайсці праз раку Дзебра і падняцца да Дома тэхнічнай творчасці

  1. Прыватная жаночая гімназія

    • дзе ў Магілёве размяшчалася прыватная жаночая гімназія?

  • падказка: пашукайце на рагу Ветранай і Афіцэрскай, толькі шыльды ўважліва чытайце

  1. Анёл на Шклоўскім рынку

    • сфатаграфуйцеся з анёлам са Шклоўскага рынка

  • падказка: на месцы былога Шклоўскага рынка размешчаны адзін з гарадскіх сквераў

  1. Дом купца Аношкі

    • знайдзіце дом, дзе жыў аўстрыйскі імператар

  • падказка: зараз у гэтым доме мастацкі музей

  1. Фельчарская школа

    • дзе ў Магілёве ХІХ ст.вы маглі б вывучыцца на сельскага фельчара або акушэрку?

  1. Мураўёўскі сквер

    • прагуляйцеся да Мураўёскага сквера і сфатаграфуйцеся ў ім такім чынам, каб фонам стаў архітэктурны помнік к. ХІХ ст.

  • падказка: Мураўёўскі сквер разбіты на месцы былога абарончага рва і вала, а архітэктурны помнік быў пабудаваны на сродкі, якія сабралі гараджане, ахвочыя да культурных відовішчаў

  1. Дом губернатара

    • знайдзіце месца, дзе ў Магілёве падчас І сусветнай вайны жыў Мікалай ІІ

  • падказка: імператар жыў у доме губернатара, які стаяў на Губернатарскай плошчы; прыблізна ў гэтым месцы размешчаны зараз сімвал памяці ўсім, хто змагаўся за свабоду

  1. Плошча “Ля гарэлых казармаў”

    • на былой плошчы “Ля гарэлых казармаў” сфатаграфуйцеся каля “варот, якія ніколі нікуды не вялі”

  • падказка: у савецкі час гэтыя вароты вялі ў гарадскі цырк, а зараз яны – помнік ваеннай славы Магілёва


Маршрут № 3.

  1. Гарадскі вадаправод

  • фрагмент “Кранцік”

    • падказка: аб’ект знаходзіцца на левым беразе Дняпра ў раёне Школішча і звязаны з пачаткам гісторыі гарадскога вадаправода

  1. Гарадская ўправа

    • сфатаграфуйцеся на фоне дома, дзе засядала гарадская Дума

      • падказка: там дзе ў ХІХ – ХХ стст. магілёўцы шукалі парадку, зараз знаходзяць сем’і

  2. Лютэранская кірха

    • дзе маліліся магілёўскія лютэране?

      • падказка: ад былой Віленскай (Каралеўскай) перайдзіце да вуліцы Правая Дубравенка; кірха была там, дзе зараз культурная ўстанова

  3. Рэальнае (рамеснае) вучылішча

    • дзе б вучыліся нашы “фізматаўцы” у канцы ХІХ – пач. ХХ ст.?

      • падказка: матэматыку і фізіку больш часу вывучалі не ў гімназіі, а ў рэальным вучылішчы, а пабудавана яно было на Касцерне; у савецкі час дом стаў чатырохпавярховым

  4. Архібіскупскі палац

    • з канца XVIII ст. Магілёў быў цэнтрам каталіцтва ў Расіі; знайдзіце, дзе размяшчалася рэзідэнцыя каталіцкага архібіскупа

      • падказка: прозвішча архібіскупа было Богуш-Сестранцэвіч; калі будзеце ўважліва чытаць памятныя шыльды на Вялікай Садовай, знойдзеце

  5. Іосіфаўскі сабор

    • дзе б вы сталі шукаць жэмчуг Кацярыны ІІ?

      • падказка: на гэтым месцы стаяў калісьці сабор, пабудаваны ў гонар сустрэчы Кацярыны з аўстрыйскім імператам Іосіфам

  6. Жаночая гімназія

    • сфатаграфуйцеся каля Марыінскай жаночай гімнізіі

      • падказка: там і зараз вучаць дзяцей

  7. Настаўніцкі інстытут

  • зараз знайдзіце месца, дзе вучылі тых, хто вучыў дзяцей

  1. Пазямельны банк

  • калі б вы ў пачатку ХХ ст. былі сялянамі і хацелі б прыкупіць зямлі, куды б вы пайшлі?

      • падказка: будынак Дваранскага і Сялянскага пазямельных банкаў захаваўся да нашых дзён, зараз там знаходзіцца адзін з магілёўскіх музеяў

  1. Сабор Трох Свяціцеляў

    • расказваюць, што тыя, хто ўдзельнічаў у разбурэнні часткі гэтага помніка, былі праклятыя і памерлі па розных прычынах у бліжэйшы год

      • падказка: сфатаграфуйцеся каля храма, святымі патронамі якога лічаць Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста



ІІІ этап

Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі гульні. Пераможцы (5 каманд) атрымалі з рук дырэктара і членаў журы граматы і прызы. А ў класах за выніковы ўдзел у маршруце (тым, хто набраў больш паловы ад максімальнай колькасці балаў) членам каманд былі ўручаны сертыфікаты на атрыманне “9” і “10” па гісторыі і геаграфіі.




Достарыңызбен бөлісу:


©kzref.org 2019
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет