Нацыянальная акадэмія навук беларусі



жүктеу 27.09 Kb.
Дата30.03.2019
өлшемі27.09 Kb.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАН БЕЛАРУСІ

МІНСКІ ГАРАДСКІ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЦЭНТР «ТАЙГЕН»
220072 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 1, п. 302.

Тэл./факс: +375(17) 284-04-97, 284-26-29.

e-mail: vit@bas-net.by, svetlana_kananovich@mail.ru, tatiana.fomichova@gmail.com

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Мінскі гарадскі навукова-педагагічны цэнтр «Тайген» праводзяць 30–31 сакавіка 2017 г. V Міжнародную навуковую канферэнцыю


НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ

ВІКТАРУ ЎЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ:

да 40-годдзя публікацыі 1-й версіі Ўніверсальнага семантычнага кода (УСК)


Міжнародная навуковая канферэнцыя праводзіцца ў гонар Заслужанага дзеяча навукі БССР, доктара філалагічных навук, прафесара В. У. Мартынава – вучонага, які ўнёс значны ўклад у развіццё славістыкі, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, фармальнай семантыкі, інфарматыкі, штучнага інтэлекту, стваральніка Ўніверсальнага семантычнага кода, аўтара больш за 300 навуковых публікацый, у тым ліку 30-і кніг і брашур.

Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць шырокі спектр навуковых праблем у такіх галінах ведаў як філалогія, культуралогія, гісторыя, філасофія, інфарматыка і сістемы штучнага інтэлекту, усходазнаўства.

На канферэнцыі традыцыйна будуць працаваць секцыі:

- «Фармальная семантыка, тэорыя інфармацыі і сістемы штучнага інтэлекту»;

- «Тэорыя мовы, тыпалогія і арэальная лінгвістыка»;

- «Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства, этымалогія, этналінгвістыка»;

- «Агульныя і прыватныя аспекты славістыкі і беларусістыкі»;

- «Супастаўляльнае мовазнаўства і ўсходняя лінгвістычная традыцыя».

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 24 сакавіка 2017 г. накіраваць у сакратарыят заяўку ў электронным выглядзе на одной з рабочых моў канферэнцыі (беларускай, рускай, ангельскай).

Арганізацыйны ўнёсак не прадугледжваецца. Даклады будуць апублікаваныя пасля канферэнцыі ў аднаіменным навуковым зборніку. Матэрыялы прымаюцца толькі электроннай поштай на адрасы: e-mail: vit@bas-net.by, svetlana_kananovich@mail.ru, tatiana.fomichova@gmail.com (указаць тэму паведамлення «Мартынаў-2017») на працягу трох месяцаў пасля канферэнцыі. Па ўсіх пытаннях прапануем звяртацца да кіраўніка сакратарыяту Сташэўскай Святланы Канстанцінаўны: +375 (17) 284-26-29; +375 (33) 630-79-76. Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі.



ЗАЯЎКА

на ўдзел у в V Міжнароднай навуковай канферэнцыі



« НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВІКТАРУ ЎЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ»
П-І-Іп, вучоная ступень, вучонае званне

Пасада, арганізацыя, краіна, горад

Паштовы адрас, e-mail, маб./хат. тэл. (з указаннем міжнароднага коду)

Тэма дакладу, неабходныя тэхнічныя сродкі

Браніраванне месца ў гатэле (120 руб. у суткі): ТАК / НЕ (неабходнае падкрэсліць)

Дата запаўнення заяўкі



АФАРМЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛАЎ

Аб’ём да 10 старонак фармату А4; палі: верхняе і ніжняе 20 мм, левае 30 мм, правае 15 мм; водступ абзаца 10 мм, Microsoft Word, гарнітура Times New Roman, шрыфт 14 pt, міжстрочны інтэрвал адзінарны, П-І-Іп аўтара наверсе старонкі (курсіў, строчныя, выраўніванне справа), з новай стракі вучоная ступень і вучонае званне аўтара, пасада з указаннем поўнай назвы арганізацыі, з новай стракі ў круглых дужках – горад, краіна (строчныя, выраўніванне справа), пасля звестак аб аўтары пакідаецца пустая страка і друкуецца назва даклада (тлусты, прапісныя, ад цэнтра), пасля назвы даклада без пропуску стракі друкуецца тэкст без пераносаў, спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту пасля слова «Літаратура» (тлусты, курсіў, строчныя, ад цэнтру), нумарацыя крыніц у парадку іх ужывання ў тэксце, спасылкі на крыніцы ў тэксце даюцца ў квадратных дужках [2, с.105], старонкі не нумаруюцца.



Аргкамітэт


Достарыңызбен бөлісу:


©kzref.org 2019
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет